Людзі нясуць і вязуць кветкі да мурала на плошчы Перамен, што ў квартале між вуліцамі Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскім трактам у Мінску. Адтуль учора ўвечары забралі Рамана Бандарэнку, якога пасля ў Цэнтральным РУУС аддалі хуткай дапамозе непрытомным. Сёння ўвечары ён памёр.

На плошчы пабывалі тысячы людзей, яны скандавалі «Не забудземся, не даруем», «Мы спынім гэты фашызм». Усе навакольныя вуліцы былі запруджаныя аўтамабілямі, якія няспынна сігналілі. Гэта доўжылася да 23-й гадзіны.

Аўтамабілям з сілавікамі, што спрабавалі праехаць да плошчы Перамен, скандавалі «Забойцы» і «Фашысты».

У вокнах навакольных дамоў вывешаныя шматлікія нацыянальныя сцягі, выстаўленыя свечкі, ліхтарыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0