Генеральная пракуратура зоймецца расследаваннем гібелі Рамана Бандарэнкі. Пра гэта паведаміў аддзел інфармацыі ведамства.

— Па рашэнні генеральнага пракурора, далейшыя працэсуальныя дзеянні ў мэтах высвятлення абставінаў смерці Рамана Бандарэнкі праводзіць Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, Раман Бандарэнка памёр у БХМД увечары 12 лістапада. 31-гадовага хлопца даставілі ў бальніцу з Цэнтральнага РУУС Мінска. Інцыдэнт здарыўся ў сераду ўвечары ў «двары пераменаў»: туды прыехалі людзі ў цывільным і масках здымаць бел-чырвона-белыя стужкі. Раман быў адным з тых, хто выйшаў спытаць, што адбываецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0