У Івацэвіцкім раёне затрымана каля 50 сяброў стачкама «Беларуськалія», пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў чытач Павел Батуеў.
Яны ладзілі турыстычную паездку ў Косава. На радзіме Тадэвуша Касцюшкі салігорцы разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, што і прыцягнула ўвагу міліцыі. Цяпер сілавікі суправаджаюць сябраў стачкама ў Івацэвічы, дзе і будзе рашацца іх лёс.