Лукашэнка расказаў, што яму вядома пра смерць Рамана Бандарэнкі. Лукашэнка заявіў, што загінулы быў п'яны, хоць доктар Бальніцы хуткай дапамогі сёння заявіў, што ў Рамана Бандарэнкі было нуль праміле алкаголю.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«У нас з'явілася практыка, гэта ўжо больш за месяц, у гэтых багаценькіх перш за ўсё кварталах. Яны вывешвалі бел-чырвона-белыя сцягі і стужачкі. Завешвалі там усюды. Нават тросы нацягвалі ад дома да дома і вывешвалі гэтыя, як у нас прынята лічыць, калабарацыянісцкія прафашысцкія сцягі. Таму што пад гэтымі сцягамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны з гэтымі павязкамі хадзілі паліцаі і людзей расстрэльвалі. Партрэты Гітлера на ўсіх мерапрыемствах, кадры ёсць хронікі, пад гэтымі былі сцягамі. У нас, у краіне, дзе кожны трэці загінуў. Уяўляеце, якое да гэтага стаўленне», — сказаў ён.

«У гэтых дварах адны вывешвалі гэтыя сцягі і гэтыя стужачкі, а другія хадзілі і зразалі, хто гэта не прымае. Мы апошнім часам стварылі дружыны, іх, па-мойму, каля 500 у Мінску толькі, і яны таксама хадзілі і зразалі гэтыя сцягі. У адным са двароў, як мне далажылі, яны прыйшлі зразаць сцягі. А тыя, хто там жыве і гэтыя стужачкі вывешваў (на платах, спартыўных пляцоўках), выскачылі з дамоў, — распавёў Аляксандр Лукашэнка. — І бойкі былі. Але ў дадзеным разе, як мне далажылі, завязалася бойка, прытым бойка сур'ёзная. І хтосьці (гэта ж у міліцыі ўсё ёсць) з пратэстуючых патэлефанаваў «карнікам» у міліцыю. Выехаў узмоцнены нарад міліцыі. Калі яны пад'ехалі, як звычайна, усе разбегліся. А гэты [Раман Бандарэнка] ці то траўміраваны быў, ці то што… У нецвярозым стане. Гэта прызнана. Заключэнне сёння прадставіў Следчы камітэт. Яны выклалі гэта ўсё. Ён быў п'яны. Вядома, яго ўзялі і павезлі ў гэты аддзел. Яму стала дрэнна па дарозе, як мне далажылі. Яны выклікалі хуткую дапамогу і адправілі яго ў шпіталь».

«Вось як было на самой справе. Я папрасіў расследавання справы, каб мы сапраўды не далі нагоду нікому зноў разгарнуць вось гэта: гвалт, гвалт, гвалт! А што, уладзе трэба было гэта? Ды не, нам гэта не трэба. Нам ужо гэта ўсё надакучыла. Я толькі што сказаў: нам трэба і ўборку ўраджаю скончыць, і накарміць людзей, і эканоміку захаваць. Нам гэта трэба, а не вось гэтыя падзеі», — падкрэсліў Лукашэнка.

«І я ж вам казаў, што сакральнай ахвярай хацелі зрабіць Ціханоўскую. Вось гэта было так… Таму атрымалася ад гэтага сысці. І яны ўвесь час імкнуліся дзе-небудзь што-небудзь знайсці. Вось яны цяпер ірванулі на гэтага хлопца. Я яшчэ раз кажу: шчырыя спачуванні родным і блізкім. Страцілі хлопца, — адзначыў Лукашэнка. — Цяжкі выпадак, вядома. Няхай адзінкавы, хоць гэта жыццё людзей, так не скажаш. Але я вам павінен у доказ прывесці адзін прыклад. Я адмыслова за суткі ўзяў статыстыку загінулых: два чалавекі ў ДТЗ загінула, забойства — адзін чалавек і цяжкія цялесныя з наступнай смерцю — адзін чалавек. Скажыце, 2+1+1, акрамя гэтай смерці, — гэта што, не людзі, якія загінулі? Загінулыя. Ну а чаму пра іх ніхто не кажа сёння? А не трэба, гэта нецікава. Пяць чалавек за суткі загінулі. Выбралі аднаго чалавека і пачалі разгойдваць».

«Учора мне далажылі, і я заўважыў (яшчэ ж учора ён быў жывы, гэты чалавек): пачалі паварочваць у бок, што яго збілі, я не называю прозвішча, але людзі, якія бліжэй да прэзідэнта. Яны ўжо прызначылі вінаватых. Гэты бунт нікому не патрэбны. І сакральная гібель людзей таксама нікому не патрэбна. Не толькі мне, але і ім таксама», — акцэнтаваў увагу Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0