Некалькі месяцаў 48-гадовая жанчына перапісвалася з 42-гадовым «амерыканскім генералам». Праўда, «генерал» аказаўся ашуканцам, паведамляе Следчы камітэт.

Усё пачалося з таго, што жанчына паскардзілася віртуальнаму знаёмаму на фінансавыя праблемы, а каханы вырашыў ёй «дапамагчы», выслаўшы 500 тысяч даляраў. Мужчына папрасіў аплаціць пошліну.

Некалькі месяцаў мужчына высылаў розныя рахункі і сумы для аплаты. Калі сума дасягнула амаль 10 тысяч даляраў, жанчына зразумела, што яе падманулі, і звярнулася ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0