Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання добрасуседскіх, дружалюбных адносін з Украінай.

Пытанне прадстаўніка ўкраінскага тэлеканала датычылася ўплыву на ўзаемадзеянне дзвюх краін санкцый, якія адміністрацыя прэзідэнта Украіны ўвяла ў дачыненні да Беларусі.

«Усе гэтыя вілянні вашага прэзідэнта, Зяленскага, усе яго выкрутасы — гэта ганебнае падвяківанне Еўрасаюзу і Амерыцы. Вось не ўвялі б яны санкцыі супраць нас, і Валодзя Зяленскі на гэта б не пайшоў. А ўвялі, махнулі — і ён пабег следам. Гэта ганебная пазіцыя. Гэта прыніжэнне ўкраінскага народа, як мінімум», — перакананы Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0