Крымінальная справа па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўнага ўдзелу ў іх па ч. 1 арт. 342 заведзена райаддзелам СК Фрунзенскага раёна Мінска.

«15 лістапада на тэрыторыі сталіцы прайшлі несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, падчас якіх затрыманы шэраг грамадзян, якія груба парушылі грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады і пацягнулі парушэнне працы транспарту і арганізацый», — гаворыцца з паведамленні СК.

Адзначаецца, што былі пашкоджаныя аб'екты гарадской інфраструктуры і транспартныя сродкі супрацоўнікаў міліцыі. Па гэтым факце распачаты крымінальныя справы па ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0