17 лістапада ў Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі пройдуць мокры снег, дождж. Месцамі чакаецца галалёд, слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. 

Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём складзе -2..+4°C, па паўднёвым захадзе +5..+10°C.

У Мінску чакаецца хмарнае надвор'е. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі па горадзе галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ад умеранага да парывістага. Тэмпература паветра на працягу дня 0..-2°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0