З-за адсутнасці вады ў школе ў Новай Баравой адмяняюць заняткі, паведамляюць TUT.BY чытачы. Праблему з вадой не могуць вырашыць ужо два дні.

Вада ў большасці дамоў у Новай Баравой знікла яшчэ раніцай у нядзелю. Справа ў тым, што хтосьці, верагодна, пашкодзіў засаўку ў адным з калодзежаў па магістралі падачы вады ў раён. На працягу двух дзён «Мінскводаканал» гэтую праблему вырашыць не змог.

Як расказалі TUT.BY чытачы, вады не было і ў школе ў Новай Баравой, дзе вучацца каля 1800 дзяцей. Таму ўрокі былі скарочанымі, а ўвечары класныя кіраўнікі паведамілі бацькам і вучням, што з-за адсутнасці вады заняткі 17 лістапада адмяняюцца.

З'явілася інфармацыя, што і дзіцячыя сады ў Новай Баравой таксама будуць зачыненыя. Такія паведамленні ў многіх бацькоўскіх чатах.

У Новай Баравой другі дзень няма вады. Жыхары бачаць у гэтым помсту ўладаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0