Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай
17 лістапада пачынаецца двухдзённы візіт Святланы Ціханоўскай у Швецыю.
Там яна сустрэнецца з прэм'ерам Стэфанам Лёвэнам, міністрам замежных спраў Ан Ліндэ, дэпутатамі парламента, былым прэм'ерам Карлам Більдам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і беларускай дыяспарай у Швецыі.
Як і ў Рызе, у Стакгольме Ціханоўская будзе заклікаць да пашырэння супраць Лукашэнкі і яго атачэння і індывідуальных, і эканамічных санкцый.
«У сувязі з нядаўнім забойствам Рамана Бандарэнкі Святлана Ціханоўская плануе звярнуцца да Швецыі па дапамогу ў міжнародным расследаванні і пакаранні вінаватых у рамках універсальнай юрысдыкцыі», — адзначае яе прэс-служба.





