Прадстаўнікі Саюза Евангельскіх хрысціян-баптыстаў, Аб’яднанай царквы Хрысціян веры евангельскай, Хрысціян поўнага Евангелля звярнуліся да вернікаў з заклікам «узмацніць малітву за нашу краіну»:
«Маліцеся за спыненне жорсткасці, гвалту і кровапраліцця, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх семʼі. Маліцеся за ўсіх людзей, за начальнікаў, каб яны мелі страх Божы і памяталі, што над імі ёсць Вышэйшы суддзя, Якому мы ўсе дамо адказ. Маліцеся, каб народ звярнуўся праз Ісуса Хрыста да Бога і палюбіў Яго ўсім сэрцам, усёю душою і ўсім разуменнем, і блізкага твайго, як самога сябе».
Лідары гэтых царкоўных абʼяднанняў Леанід Міховіч, Сяргей Цвор і Леанід Вараненка заклікалі да малітвы з постам з 18 па 20 лістапада на сходах і па дамах, а таксама ў наступныя дні.





