Дэпутат кангрэса Перу Франсіска Сагасці абраны часовым прэзідэнтам краіны.
Сагасці — інжынер, былы чыноўнік Сусветнага банка становіцца трэцім прэзідэнтам краіны за тыдзень. 15 лістапада аб адстаўцы з пасады часовага прэзідэнта Перу паведаміў Мануэль Мерына, які кіраваў краінай з 10 лістапада, калі праз абвінавачванні ў карупцыі быў абвешчаны імпічмент яго папярэдніку Марціну Віскарэ. Паводле законаў краіны, новым кіраўніком дзяржавы стаў спікер парламента Мерына, пасля чаго быў сфармаваны новы склад урада.
Мерына сышоў у адстаўку на фоне вулічных пратэстаў. Яго абвінавачваюць у патуранні жорсткім дзеянням паліцыі пры разгоне дэманстрантаў, што пацягнула гібель не менш двух чалавек. Адна з акцый пратэсту была жорстка спыненая паліцыяй, загінулі два чалавекі, што справакавала новыя беспарадкі.
Пасля гэтага больш за палову членаў урада Перу сышлі ў адстаўку, да выканання абавязкаў яны прыступілі 12 лістапада пасля таго, як новы склад урада быў сфармаваны. Сярод тых, хто сыходзіць у адстаўку, міністры абароны, унутраных спраў, юстыцыі, эканомікі і аховы здароўя.





