Сёння раніцай у бальніцы ў Гомелі памёр вядомы доктар-нейрахірург Алег Гаўрушка. У яго былі двухбаковая пнеўманія і каранавірус. Пра гэта Tut.by паведамілі яго сябры і калегі.
newsgomel.by
Месяц таму 54-гадовы Алег Сяргеевіч трапіў у бальніцу. Апынуўся ў рэанімацыі, затым быў падключаны да апарата ШВЛ. Але калегі-дактары так і не змаглі выратаваць яго.
Гаўрушка больш за 25 гадоў аддаў прафесіі, быў загадчыкам нейрахірургічнага аддзялення Гомельскай абласной бальніцы, з'яўляўся галоўным пазаштатным нейрахірургам вобласці. «Выдатнік аховы здароўя», лаўрэат конкурсу «Доктар года» ў намінацыі «доктар-хірург» у 2015 годзе.





