Да страйку на Беларускім металургічным заводзе (Жлобін) далучылася кантралёр Ларыса Шанюк, піша Радыё Свабода.
Яна патрабуе годнай аплаты працы, спынення міліцэйскага гвалту, новых справядлівых выбараў.
Дагэтуль да страйку па адным далучыліся з 29 кастрычніка дзесяць чалавек. Усіх іх звольнілі з працы.





