Мінулы нумар газеты, якая апошнія тры месяцы друкавалася ў Маскве, быў канфіскаваны проста ў рэдакцыі. А потым і расійская друкарня разарвала дамову пад ціскам Расспажыўнагляду.
Таму пакуль у папяровым выглядзе газета бярэ тайм-аўт.
«Перыядычнасць выхаду газеты застаецца ранейшай — аўторак і пятніца. Фармат, аб’ём і стыль вёрсткі не мяняюцца. Толькі пэўны перыяд «Народная Воля» будзе з’яўляцца не ў папяровым варыянце, а толькі ў электронным на сайце nv-online.info».
«Разумеем, гэта чарговыя нязручнасці для некаторай катэгорыі чытачоў, у першую чаргу тых, хто не валодае камп’ютарам. Што ж, даражэнькія, трэба перажыць гэтыя акаянныя дні. Над Беларуссю апусцілася цёмная ноч, але будзем аптымістамі: вось-вось надыдзе світанне», — кажа Іосіф Сярэдзіч.
«Народная воля» — адно з найстарэйшых незалежных выданняў Беларусі. Заснавана ў ліпені 1995 года. Калі не было магчымасці друкавацца ў Беларусі, выдавалася ў Вільні, Смаленску.
Нумары можна спампаваць тут





