ТАСС
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў выказаўся сёння пра мітынгі ў Беларусі, піша ТАСС.
«Безумоўна, жорсткасць, якая не справакаваная якімі-небудзь дзеяннямі з боку пратэстоўцаў, вядома, непажаданая і недапушчальная. Але нельга абстрагавацца і ад фактаў правакацый у дачыненні да праваахоўнікаў, такія таксама маюць месца».
Пяскоў дадаў, што Масква вельмі ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі. «Гэта саюзная нам дзяржава і братэрскі народ. Мы хацелі б бачыць Беларусь спакойнай, стабільнай і квітнеючай, і мы спадзяемся, што так яно і будзе», — дадаў прадстаўнік Крамля.





