Энергаспажыванне ў Беларусі будзе практычна цалкам забяспечана ў выпадку будаўніцтва другой АЭС у краіне, такое меркаванне выказаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Рыгор Рапота, піша Інтэрфакс.

«Атамная электрастанцыя пакрые 40% цяперашняга энергаспажывання Беларусі. Дзве такія электрастанцыі — гэта амаль 100% энергаспажывання Рэспублікі з усімі наступствамі, што вынікаюць: незалежнасць ад знешніх крыніц энергіі і г. д.

Гэта пакуль што размовы, але яны вядуцца самым сур'ёзным чынам», — заявіў Рапота ў аўторак на палях форуму «Інфармацыйная бяспека Саюзнай дзяржавы: сучасныя выклікі і новыя тэхналогіі».

АЭС урачыста адкрыў 7 лістапада Аляксандр Лукашэнка, тады яна выйшла на магутнасць 400 МВт. Але ўжо 10 лістапада Міністэрства энергетыкі Беларусі пацвердзіла прыпыненне пастаўкі электраэнергіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна