Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках нарады ў Лукашэнкі па пытаннях знешняй палітыкі, піша БелТА.

«Вакол нашай краіны сышліся інтарэсы шэрагу геапалітычных гульцоў і адбываецца адкрытая геапалітычная барацьба, як бы хто ні спрабаваў гэта адмаўляць. Таму нам даводзіцца рэагаваць на тыя непажаданыя для нас выклікі і пагрозы, якія ўзнікаюць вакол Беларусі. Павінен падкрэсліць, што яны носяць абсалютна штучны характар», — сказаў Уладзімір Макей.

Ён заявіў, што ў наяўнасці ўмяшанне звонку ва ўнутраныя справы краіны, пра што беларускі бок і гаворыць са сваімі партнёрамі падчас двухбаковых кантактаў і на пляцоўках міжнародных арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0