Беларусь абвясціла, што паніжае ўзровень свайго ўдзелу ў праграме ЕС «Усходняе партнёрства» да экспертнага, паведамляе ria.ru.

Cёння адбылася нарада ў Лукашэнкі пы пытаннях знешняй палітыкі. Па выніках нарады міністр замежных спраў Уладзімір Макей сказаў журналістам, што Беларусь рыхтуе меры ў адказ на магчымае пашырэнне санкцый з боку ЕС.

«Будзьце ўпэўненыя, што гэтыя ініцыятывы ў выпадку іх прыняцця нашымі еўрапейскімі партнёрамі не застануцца без адказу. Рэакцыя будзе сапраўды адэкватнай і вельмі адчувальнай для нашых еўрапейскіх партнёраў, — цытуе словы Макея Інтэрфакс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?