У Мінску сёння адбыліся два ДТЗ з-за пагаршэння ўмоў надвор'я. Пра іх паведамляе ДАІ.
На вуліцы Палярнай кіроўца «Рэно» рухаўся ў бок Падлеснай. Пры выбары хуткасці не ўлічыў дарожныя і метэаралагічныя ўмовы, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва.
Іншы выпадак адбыўся на праспекце Незалежнасці.
«Кіа» рухалася з боку Макаёнка ў напрамку Філімонава. Пры тармажэнні вадзіцель не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу руху і ўрэзаўся ў ліхтар. Пацярпелых няма.
ДАІ заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, а пешаходаў быць уважлівымі, а таксама мець флікеры.





