Сталічныя ўлады рэгулярна атрымліваюць скаргі ад гараджан і просьбы вярнуць парадак і спакой у двары. Пра гэта паведаміў сёння журналістам мэр Мінска Уладзімір Кухараў, перадае БелТА.
Фота Надзеі Бужан.
«Мы атрымліваем вялікую колькасць скаргаў з боку насельніцтва, якія паступаюць і ў Мінскі гарвыканкам, і ў гарсавет дэпутатаў. Людзі скардзяцца, што не маюць магчымасці спакойна знаходзіцца ў дварах. Там вялікая колькасць невядомых людзей, стоўпатварэнне, крыкі, якія перашкаджаюць адпачываць. Занятыя дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі — дзеці не могуць туды патрапіць. Гэтыя мерапрыемствы незаконныя. і будуць прымацца меры па іх спыненні», — сказаў Уладзімір Кухараў.
Ён таксама заклікаў неабыякавых мінчан дапамагаць камунальным службам у зберажэнні і навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях і на вуліцах горада.





