З 18 лістапада па ўсёй Брэсцкай вобласці ўводзіцца масачны рэжым, паведамляе аблвыканкам.

Маскі неабходна надзяваць у гандлёвых цэнтрах, крамах, кропках грамадскага харчавання, аптэках, бальніцах, паліклініках, банках, школах, адміністрацыйных будынках, установах адукацыі і сацабслугоўвання насельніцтва. Таксама сродкі індывідуальнай абароны трэба выкарыстоўваць у грамадскім транспарце, таксі, на пошце і іншых аб'ектах.

Нагадаем, што з мінулага чацвярга масачны рэжым быў уведзены ў Мінску, а з панядзелка — у Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0