ПЛР-тэст на кавід не можа каштаваць больш за 53 рублі, а экспрэс-аналіз крыві на імунаглабуліны — больш за 31,5 рубля. Гранічна дапушчальны кошт тэстаў вызначаны пастановай урада ад 17 лістапада 2020 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.
Лукашэнка на нарадзе 5 лістапада раскрытыкаваў прыватныя лабараторыі, якія, паводле яго даных, завышаюць цэны на тэсты. Паводле яго слоў, кошт даходзіў да 300 рублёў.
У той жа час кошт ПЛР-тэсту ў лабараторыі «Сінэво» складаў 63 рублі.