Раніцай 20 лістапада на плошчы Якуба Коласа ў Мінску міліцыянты затрымалі вулічных музыкаў, якія выступалі ў падземным пераходзе. Іх пагрузілі разам з інструментамі ў бусік і павезлі ў невядомым накірунку. Адзін з затрыманых — Аляксандр Шкіранда, піша Радыё Свабода.
У Барысаве на працы раніцай затрыманая загадчыца мясцовага медцэнтра «Сінлаб» Таццяна Удавенка. Сястра паведаміла, што магчымая прычына — удзел у акцыях пратэсту.





