Прыкладны кошт вакцыны ад каранавіруса, распрацаванай амерыканскай кампаніяй Pfizer і нямецкай BioNTech, складзе 15,5 еўра (сёння гэта каля 47 рублёў) за дозу.

Кошт назваў чыноўнік ЕС, які ўдзельнічаў у перамовах аб пастаўках, паведамляе Reuters.

Журналісты агенцтва падлічылі, што кошт 300 мільёнаў доз, аб планах купіць якія заяўляла кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен, складзе 4,6 мільярда еўра. Прадстаўнік ЕК каментаваць умовы кантрактаў адмовіўся, Biotech таксама не каментуе інфармацыю.

Раней паведамлялася, што ў Беларусі будуць прышчапляць расійскай вакцынай.

Сёння в. а. міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч сказаў наступнае: «Мы будзем пачынаць прышчапляць вакцынай ад COVID-19, пачынаючы з невялікіх груп насельніцтва. Наогул, мы плануем ахоп да 2 млн чалавек».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?