Фота Надзеі Бужан
Амаль два месяцы нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Цяпер яна ў Берліне, наведвае стаматолага. Пісьменніца даўно пакутвала на запаленне тваравага нерву. 17 лістапада была зроблена другая аперацыя, паведамляе «Народная воля».
Святлана Алексіевіч штодня піша, сустракаецца з журналістамі. А вось настроем пахваліцца не можа, вельмі перажывае драматычныя падзеі ў Беларусі. Марыць вярнуцца на радзіму, як толькі дазволіць здароўе і не будзе непераадольных абставін.





