Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі адміністратарку «дэструктыўных» тэлеграм-каналаў «Мая Краіна Беларусь», «Беларусь 24», «Баста», «Беларусь галаўнога мозгу» і «Элехтарат». Відаць, размова пра Ірыну Шчасную, пра затрыманне якой паведамлялася некалькі дзён таму
Яна кіравала паблікам «Еўрапейская Беларусь» і актыўна суправаджала яго ў сацыяльных сетках, а за гэта атрымлівала 600 рублёў, гаворыцца ў паведамленні МУС.
Жанчына прызнаная падазраванай па крымінальнай справе аб арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.





