У Мінску з прыкметамі харчовага атручэння шпіталізавалі 16 вучняў сярэдняй школы №61, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
На 18:45 у дзіцячую інфекцыйную бальніцу шпіталізавалі 16 вучняў мінскай школы №61.
Па медыцынскую дапамогу звярнулася ўжо каля 280 школьнікаў.
Сітуацыя знаходзіцца на кантролі старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі, в. а. міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча і мэра Мінска Уладзіміра Кухарава. Створана спецыяльная камісія, якая высвятляе прычыны здарэння.





