Здарэнне адбылося ўвечары 20 лістапада на 2-м кіламетры аўтадарогі Паперня — Радашковічы паблізу вёскі Маславічы. Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчыну збіў 53-гадовы кіроўца іншамаркі, калі яна пераходзіла дарогу, паведамляе тэлеграм-канал МУС.
Адзначаецца, што ўчастак дарогі, дзе адбылося ДТЗ, не асветлены, а загінулая не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.