Падчас нядзельных маршаў у Мінску і іншых гарадах затрымана некалькі сотняў людзей. Праваабаронцам «Вясны» на гэты момант вядомыя 374 прозвішчы. У «Спісах Акрэсціна» пазначаны 437 прозвішчаў.
На акцыі пратэсту выйшлі дзясяткі тысяч людзей у сотнях лакацый Мінска. Прыкладна ў дзясятку кварталаў колькасць дэманстрантаў перавышала тысячу. Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў абласных цэнтрах і некаторых гарадах.
Агульная лічба затрыманых за час пратэстаў перасягнула парог 30 тысяч чалавек. (Па стане на вечар суботы іх было 29 940. З затрыманымі ў нядзелю — больш як 30 350.)