У гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска з 23 лістапада прыпыняецца забор некаторых аналізаў крыві. Такая інфармацыя размешчана на сайце медустановы.
Не будуць выконвацца платныя медыцынскія паслугі па заборы крыві на агульны аналіз і біяхімічныя даследаванні.
У клініцы таксама часова не працуе кабінет МРТ.





