Оксфардскі слоўнік не змог выбраць галоўнае слова 2020 года
Замест гэтага апублікавалі цэлы «шэраг паняццяў, якія найбольш поўна апісваюць гэты час», сярод іх — «каранавірус» і іншыя звязаныя з пандэміяй COVID-19 паняцці («сацыяльнае дыстанцяванне», «лакдаўн», «аднаўленне», а таксама словы «імпічмент», «лясны пажар».
Адзначаны быў таксама прыметнік «беларускі», як звязаны з выбарамі ў жніўні 2020 года.
Раней складальнікі Тлумачальнага слоўніка англійскай мовы Collins English Dictionary назвалі словам 2020 года «lockdown» (лакдаўн).





