Ян Аўсеюшкін. Фота з фэйсбука Аляксандры Багуслаўскай
Сёння на волю з ізалятараў выходзяць адразу некалькі журналістаў, якія адбылі свой адміністрацыйны арышт.
Ужо выйшлі на волю журналісты Realt.by Уладзіслаў Кулецкі (Жодзіна, 8 сутак) і БелаПАН Ян Аўсеюшкін (Магілёў, 15 сутак).
Таксама на волю павінны выйсці журналісты Арцём Лява і Яўген Шапчыц.
Некалькі журналістаў працягваюць адбываць адміністрацыйны арышт, прычым тры журналісткі — Кацярына Андрэева, Кацярына Барысевіч і Дар'я Чульцова — знаходзяцца за кратамі па крымінальных артыкулах.





