Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by
Музыка Зміцер Сасноўскі, лідар «Старога Ольсы», з'ехаў ва Украіну. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.
«У Кіеве, у сяброў, у бяспецы. Успаміны напішу. Дзякуй: Віктаравіч, мая сям’я, выратавальная сям’я, канспіратыўны дом, гараж, пацаны, Сандры з Познані, Філу з Мінеапаліса, Антону з Тэхаса, пастару Рычарду, Панкевічу, Карыне і Жэні, палкоўніку. І яшчэ гары добрых людзяў! Жыве вечна! Мы пераможам!» — напісаў ён.
13 лістапада Сасноўскі быў затрыманы ў Клецку, дзе стаяў у ланцугу памяці Рамана Бандарэнкі. Праз тры дні ён атрымаў штраф 810 рублёў.





