Згодна з заканадаўствам, асудзіць чалавека за адміністрацыйнае правапарушэнне павінны не пазней за два месяцы з моманту правапарушэння. Калі не паспелі, то і пакарання не будзе.

Але як выявілася, бываюць і нюансы. Так, напрыклад, суд могуць своечасова пачаць і адразу ж прыпыніць. Тады чалавека дасудзяць пазней і ўсё ж пакараюць.

Падобная гісторыя адбылася з мінчанкай Вікторыяй П. У лістападзе яе судзілі за ўдзел у Маршы, які прайшоў аж 30 жніўня.

Высветлілася, што Вікторыю планавалі судзіць яшчэ ў канцы кастрычніка, але жанчына хварэла на каранавірус і перадала ў суд адпаведныя дакументы. Праз яе адсутнасць справу прыпынілі і аднавілі толькі 13 лістапада.

Суд прызначылі на 18 лістапада. Вікторыю прызналі вінаватай і далі штраф памерам 15 базавых.

Нягледзячы на тое, што прайшлі прадугледжаныя заканадаўствам два месяцы, усё было аформлена па законе, запэўнілі «Нашу Ніву» ў Вярхоўным судзе. Гэту ж трактоўку заканадаўства пацвердзіў і адвакат Антон Гашынскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?