Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядалі адміністрацыйную справу ў дачыненні да Мікіты Домрачава. Родны брат чатырохкратнай алімпійскай чэмпіёнкі абвінавачваўся па ч. 1 арт. 23.34 КаАП РБ.
Суддзя аштрафаваў Домрачава на 20 базавых велічынь (540 рублёў).
Самаго Домрачава на судзе не было. Ён не з'явіўся ў суд з-за наступстваў збіцця. Сваю віну Мікіта не прызнаў.





