Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку Алесь Вячорка.

«Даведаўся, што наш Мікола Купава ў цяжкім стане. Кавід (хутчэй за ўсё) у ягоным узросце, вельмі небяспечны. Дай Божа яму моцы вытрымаць і адужаць!!! Сябры, дапамагайма спадару Мікалаю малітвамі!» — напісаў ён.

Мікола Купава — вядомы беларускі графік, аўтар партрэтаў вядомых беларускіх дзеячаў і пісьменнікаў, карцін на гістарычную тэматыку. У 1991 годзе ён распрацоўваў эталон Дзяржаўнага герба Беларусі — «Пагоні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0