ДАІ апублікавала відэа інцыдэнту, які адбыўся 22 лістапада на вуліцы Прытыцкага. Калона бусаў з амапаўцамі каталася паміж станцыямі метро «Каменная горка» і «Кунцаўшчына».

На скрыжаванні Прытыцкага і Ляшчынскага бусы пайшлі на разварот, але 25-гадовы кіроўца цёмна-сіняга Opel не стаў іх прапускаць.

ДАІ мяркуе, што ён «не забяспечыў бесперашкодны праезд машыне ў арганізаванай калоне, з-за чаго некаторыя аўтамабілі з калоны экстранна затармазілі і ўся калона была вымушана змяніць кірунак руху».

Калі кіроўцу дагналі, сілавікі разбілі шкло ў машыне і выцягнулі хлопца. На яго склалі чатыры пратаколы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?