Салігорскі суд прызнаў вартаўніка салігорскага КДБ Леаніда Штайду вінаватым у забойстве супрацоўніка «Беларуськалія» Генадзя Кісяля. Штайду прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, піша Еўрарадыё.

Леанід Штайда.

Леанід Штайда.

Судом пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага на карысць жонкі і дзяцей пацярпелага кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 150 000 рублёў і матэрыяльную шкоду ў памеры 3802 рублёў 89 капеек.

Штайда і Кісель асабіста знаёмыя не былі, у той дзень яны сустрэліся выпадкова, але да таго перапісваліся ў сацсетках, дзе спрачаліся пра палітыку: пенсіянер падтрымліваў дзейную ўладу, рабочы быў з ім не згодны.

У Салігорску вартаўнік КДБ садовымі нажніцамі забіў рабочага «Беларуськалія» пасля палітычнай спрэчкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0