На тэрыторыі прысядзібнага ўчастка ў вёсцы Ельніца Мінскага раёна адбыўся пажар.

Згарэла гаспадарчая пабудова, а ў ёй — усё, у тым ліку матацыкл.

Адметнасць сітуацыі, што гэты ўчастак на вуліцы Кітаева належыць сям’і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты, інструктара па спецпадрыхтоўцы спецназа ў вайсковай часці 3214.

Шакута стаў вядомым як удзельнік канфлікту на плошчы Перамен, пасля якога памёр Раман Бандарэнка.

Каля дома сёння працавалі следчыя. Пазней прэс-служба Следчага камітэта паведаміла, што распачатая крымінальная справа па артыкуле 218 КК — «Наўмыснае знішчэнне маёмасці». Адказнасць па ёй — да 12 гадоў зняволення.

Дзмітрый Шакута

Дзмітрый Шакута

Чытайце таксама: Мужчына, які напаў на Рамана Бандарэнку, падобны да чэмпіёна па кікбоксінгу, інструктара часці 3214

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0