Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У лістападзе даляр у адносінах да беларускай нацыянальнай валюты злёгку асеў — на 1,82%. Еўра і расійскі рубель раслі, таму падаражэў і валютны кошык у цэлым — на 0,62%. Finance.tut.by cпытаў у эксперта, што будзе адбывацца на нашым валютным рынку ў снежні і з якімі курсамі мы можам прыйсці да канца года.

Старшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Ёсуб адзначае, што ў лістападзе на беларускі рубель актыўна ўплывала тое, што адбываецца на знешніх валютных рынках. Адзін з асноўных фактараў — рост еўра да даляра і яшчэ большае ўмацаванне расійскага рубля да гэтых валют.

— Так, за месяц — з 1 лістапада да 1 снежня, валютная пара EUR/USD вырасла з 1,1680 да 1,1980 — гэта плюс 2,5%. Расійскі рубель умацаваўся да абедзвюх замежных валют. Даляр у Расіі за гэты час патаннеў з 79,2 да 76,1 рубля, або на 3,8%, еўра ўпаў з 92,5 да 91,2 рубля, то-бок на 1,4%, — распавядае аналітык. — У выніку за лістапад даляр да беларускага рубля патаннеў, а еўра і расійская валюты выраслі. Даляр знізіўся з 2,6352 да 2,5873 беларускага рубля, або на 1,82%. Еўра вырас з 3,0778 да 3,0987, то-бок дадаў 0,68%. Расійскі рубель падаражэў з 3,3290 да 3,3982 беларускіх рублёў за 100 расійскіх, плюс 2,08%.

Аднак, як кажа Вадзім Ёсуб, нягледзячы на падзенне даляра, наша нацыянальная валюта за месяц у цэлым «схуднела». Валютны кошык за лістапад вырас на 0,62%.

— У снежні даляр можа працягнуць сваё зніжэнне на сусветных рынках у чаканні новай праграмы дапамогі эканомікі. Пры гэтым рост нафтавых коштаў можа спрыяць далейшаму ўмацаванню расійскай валюты, — кажа эксперт.

— У гэтым выпадку да канца года даляр можа знізіцца да 2,54 беларускага рубля, еўра можа вырасці да 3,12 беларускага рубля, а расійская валюта падаражэе да 3,47 беларускага за 100 расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0