Вядомая беларуская плыўчыха і кіраўніца Фонду спартыўнай салідарнасці пракаментавала рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта ўвесці санкцыі супраць НАК Беларусі за дыскрымінацыю спартоўцаў па палітычнай прыкмеце.

«Сённяшняе рашэнне МАК, безумоўна, з'яўляецца гістарычным і беспрэцэдэнтным і назаўжды ўвойдзе як у гісторыю Беларусі, так і ў гісторыю сусветнага спорту: мы дамагліся аднаўлення правоў спартоўцаў — спартоўцаў, якія пацярпелі за мірнае выказванне сваіх палітычных поглядаў, — напісала яна. — Зараз спартоўцы, выключаныя, звольненыя са зборных, змогуць прыняць удзел у сусветных спаборніцтвах і Алімпіядзе, а чыноўнікі, што наплявалі на іх правы, панясуць заслужанае пакаранне.

Гістарычны момант гэтага рашэння ў тым, што нам, Беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці, удалося дамагчыся прыняцця рашэння, пры тым што наша арганізацыя з'явілася толькі ў жніўні, а ўся праца, перамовы з МАК занялі крыху больш за 2 месяцы. Праўладныя чыноўнікі заяўлялі, быццам мы ніхто і не маем ніякага права гаварыць ад імя спартоўцаў. Яны памыліліся. І не толькі яны.

Спартыўныя санкцыі МАК — гэта толькі пачатак. Мы не спынімся, віншуем усіх з вельмі важнай перамогай!»

7 снежня Міжнародны алімпійскі камітэт увёў санкцыі супраць НАК Беларусі за дыскрымінацыю спартоўцаў па палітычнай прыкмеце. Аляксандру і Віктару Лукашэнкам і Дзмітрыю Баскаву будзе забаронена прысутнічаць на Алімпіядзе і ўдзельнічаць у любых мерапрыемствах МАК. Акрамя таго, МАК спыняе ўсе выплаты НАКу Беларусі. Стыпендыі спартоўцам будуць ісці наўпрост.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0