Ураніцы 9 снежня памёр першы прэм'ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч. Яму было 84 гады.

26 лістапада ён захварэў на каранавірус, знаходзіўся ў бальніцы. Інфармацыі пра пахаванне пакуль няма.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў сын Вячаслава Кебіча.

Вячаслаў Кебіч, фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

Вячаслаў Кебіч, фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

Вячаслаў Францавіч Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 года на Валожыншчыне.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Быў дырэктарам Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава, другім сакратаром Мінскага гарадскога камітэта, а затым — абласнога камітэта КПБ.

У 1985-1990-х — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР — старшыня Дзяржплана БССР. У 1990-1994 гадах — старшыня Саўміна БССР і незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Прайграў прэзідэнцкія выбары Лукашэнку летам 1994 года. Сышоў у адстаўку 21 ліпеня 1994 года.

З 1996 года па 2004 год Вячаслаў Кебіч з'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Адметна, што 29 гадоў таму, 8 снежня 1991 года, разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне аб ліквідацыі СССР.

Дэпутат ад БНФ Садоўскі: Калі мы прагаласавалі за незалежнасць, то пайшлі да Кебіча і выпілі гарэлкі

«Кебіч — асоба ў гісторыі. Але ён не склаўся як нацыянальны дзеяч» — Голубеў

Навумчык: Кебіч мог змяніць Беларусь да лепшага. Але змяніў да горшага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0