• Новости
  • Война
  • Экономика
  • Общество
  • Обо всём
  • Культура
бел / рус
  • История
  • Беларуская мова
  • Кино
  • Литература
  • Культура
История
Фото 2 из 8

Які арыстакратычны дамок быў у бацькоў Энгельса! Сучасны Вуперталь. Крыніца: wikimedia.commons

08.01.2022 / 21:22

Энгельс и Маркс: история большой дружбы

У него было несколько жен, но он женился на них только перед их смертью. Но лучший друг у него был одним на всю жизнь. Кем был Фридрих Энгельс для автора «Капитала», семьи и самого себя, в журнале «Наша гісторыя» пишет Анатолий Сидоревич.

Маркс і Энгельс у «Рэйнскай газеце». Адзін рэдактар, другі — яго намеснік. Карціна рэвалюцыйнага для Нямеччыны 1849 года, адсюль адпаведная стылістыка. Крыніца: wikimedia.commons

Выдатны хлопчык

Бармена — роднага горада Фрыдрыха Энгельса — цяпер на карце Нямеччыны няма. Ёсць раён у горадзе Вуперталі, які сам з’яўляецца раёнам у адміністрацыйнай акрузе Дзюсельдорф зямлі Паўночны Райн-Вестфалія. Рурскі вугальны басейн — гэтае вядомае вызначэнне акурат пра тыя мясціны.

Фрыдрых нарадзіўся 28 лістапада 1820 года ў сям’і патомных бюргераў-гараджан. Фрыдрых Энгельс-старэйшы быў мо не такі ўплывовы чалавек, як ягоны брат Аўгуст, сябар прускай Палаты паноў (Herrenhaus), але што ён быў чалавек паважаны — сумненняў няма. Царкоўным старастам і наглядчыкам царкоўнай школы абы-каго не ставяць.

Фрыдрых-старэйшы ажаніўся з Элізабэт ван Гар, якая паходзіла з сям’і філолагаў і сама была адукаванай жанчынай, знаўцай паэзіі. З мужам яе зблізіла, пэўна, любоў да музыкі, бо фабрыкант Энгельс іграў на фагоце і віяланчэлі, ладзіў вечары камернай музыкі. І ўсё ж галоўным клопатам фрау Элізабэт было выхаванне дзяцей, а іх у яе і Фрыдрыха нарадзілася дзевяць: пяцёра сыноў і чатыры дачкі.

Які арыстакратычны дамок быў у бацькоў Энгельса! Сучасны Вуперталь. Крыніца: wikimedia.commons

Першынца Фрыдрыха спачатку аддалі ў пачатковую рэальную школу ў родным Бармене, а потым адправілі ў гімназію ў суседні Эльберфельд (цяпер таксама частка Вуперталя). Калі Нямеччына дала свету ўзор класічнай адукацыі, то Эльберфельдская гімназія была ўзорнай у Прускім каралеўстве. Вядома, што сталы Энгельс ведаў 12 моваў, а чытаў дык і на дваццаці. Дык вось, акрамя роднай нямецкай, чатыры мовы (старажытнагабрэйскую, старажытнагрэцкую, лацінскую і французскую) ён вывучыў у гімназіі. Рэлігію, гісторыю, матэматыку, фізіку, натуральную гісторыю (мінералогію, батаніку і заалогію) і ўводзіны ў філасофію ў гімназіі вывучалі таксама. А яшчэ вучыліся спяваць па нотах і маляваць.

Юны Фрыдрых быў не надта паслухмяным, на што скардзіўся ягоны бацька. Вучобу часам пакідаў убаку, асабліва калі ў рукі трапляў чарговы рыцарскі раман. Але ўсё ж бацька, нават наракаючы на сына, ганарыўся: «А наогул Фрыдрых — выдатны хлопчык».

Лёс першынца

Гімназіст Энгельс марыў паступіць ва ўніверсітэт і вывучаць палітычную эканомію, але ў бацькі былі свае планы. Яму патрабаваўся памочнік, якому можна цалкам давяраць, таму ён забраў 16-гадовага Фрыдрыха з гімназіі. Спачатку ён прызначыў сына канторшчыкам у сваёй гандлёвай фірме, а потым адправіў на стажыроўку ў Брэмен. Справа ў тым, што Энгельс-старэйшы пашыраў свой бізнэс і стаў саўладальнікам фабрыкі «Петэр Эрмен і Ко» у англійскім Манчэстэры. Былі планы адкрыць фабрыку з тымі ж партнёрамі і бліжэй да дому. Таму ад старэйшага сына патрабавалася веданне не палітычнай эканоміі, а канкрэтнай эканомікі. І сякі-такі досвед.

Калі Фрыдрыху споўнілася 19, ён, як і многія спадкаемцы заможных людзей таго часу, накіраваўся паглядзець, як жывуць людзі ў іншых краінах. Улетку 1840-га ён пабываў у Галандыі і Англіі. Праз год наведаў Швейцарыю і Ламбардыю. Гэтая паездка спатрэбілася, пэўна, і таму, што рамантычны юнак, аматар Зігфрыда і Вільгельма Тэля, увесну выклікаў свайго крыўдзіцеля на двубой (праціўнік атрымаў лёгкую драпіну).

Нават маладым Фрыдрых насіў бараду. У 1840-м галоўнаму паплечніку Маркса ўсяго 19—20 гадоў. Крыніца: wikimedia.commons

Да 1840 года сыны багатых падданых прускай кароны маглі адкупіцца ад вайсковай службы, але пазней гэта стала немагчыма — яны мусілі адбыць прынамсі год вайсковых збораў. І ў верасні 1841-га, адразу пасля падарожжа, Фрыдрых падаецца ў вольнапісаныя, то-бок у вайскоўцы, якія пайшлі на службу добраахвотна і мелі пэўныя палёгкі ў параўнанні са звычайнымі жаўнерамі.

У войску Энгельс вывучаў не толькі мастацтва артылерыі. Служыў ён у Берліне, а там — універсітэт. І малады вайсковец хадзіў на лекцыі класіка нямецкай філасофіі Фрыдрыха Вільгельма Шэлінга, на семінары па гісторыі рэлігіі, вёў дзённік вольнага слухача, сябраваў з паслядоўнікамі Гегеля і чытаў апошняга прадстаўніка класічнай нямецкай філасофіі Людвіга Феербаха.

Праз год, аддаўшы належнае фатэрлянду, Фрыдрых вярнуўся ў Бармен, але доўга ў родным горадзе не затрымаўся: у другой палове лістапада мусіў выправіцца ў Англію вывучаць камерцыйную справу на фабрыцы «Эрмен і Энгельс» (так стала называцца фірма партнёраў у Манчэстэры).

Свабодныя. Скетч Фрыдрыха Энгельса. Тут ён намаляваў нямецкіх філосафаў і грамадскіх дзеячаў свайго атачэння. Прыкладна 1842 год. Крыніца: wikimedia.commons

Жанчыны і сябры

У Англіі высокі малады чалавек з тварам амаль па-хлапчукоўску юным і з бездакорнай англійскай мовай (так яго характарызаваў адзін з дзеячаў англійскага рабочага руху) пазнаёміўся з сапраўднай пралетаркай Мэры Бёрнс (1821—1863), якая да таго ж была дачкой прыгнечанага ірландскага народа. Сацыяльныя абставіны не пазбавілі яе прыроджанага добрага пачуцця гумару, і менавіта гэта, відаць, прыцягнула маладога фабрыканта. Лічаць, што дзякуючы Мэры ён зацікавіўся і жыццём пралетарыяту.

Яшчэ раней, едучы ў Англію, Энгельс зрабіў кола і заехаў у Кёльн, дзе выходзіла «Рэйнская газета» (Rheinische Zeitung). У ёй ён змяшчаў свае артыкулы, і яму хацелася пазнаёміцца з рэдактарам Карлам Марксам. І сапраўды, два дзеячы, імёны якіх пасля сталі многімі ўспрымацца выключна ў звязцы, тады пазнаёміліся, але не больш за тое — сустрэча прайшла холадна-афіцыйна.

Другая сустрэча з Марксам адбылася ў жніўні-верасні, калі Энгельс вяртаўся з Англіі на радзіму. Сустрэліся ў Парыжы, і на гэты раз размовы былі цёплыя, чаму спрыяла і віно таксама. З тых дзён і пачалося сяброўства Энгельса і Маркса.

А Мэры Бёрнс? Яна стала афіцыйнай Энгельсавай жонкай перад самай смерцю, бо тагачаснае грамадства асуджала мезальянс нават больш, чым вольныя адносіны. Жэні фон Вестфален (яна ж фрау Маркс) з асцярогай глядзела на мужавага сябра: ці не возьме раптам і ейны Карл прыклад з Фрэда? І такі не абышлося без здарэння.

Сябры Энгельс і Маркс і тры Марксавы дачкі. Крыніца: wikimedia.commons

Загадкавая гісторыя здарылася ў 1851 годзе. Служанка Ленхен, а дакладней Гэлена Дэмут, якую бацькі фрау Маркс накіравалі дапамагаць сваёй дачцэ, нарадзіла хлопчыка. Татам абвясціў сябе Энгельс. Але хлопчыку далі падазронае двайное імя: Генры Фрэдэрык. З Фрэдэрыкам ясна: гэта Фрыдрых. А вось Генры… Гэта ці не адно з імёнаў доктара Карла Генрыха Маркса? Хлопчыка аддалі ў добры прытулак, ён стаў прафсаюзным дзеячам і лейбарыстам, сябраваў з сям’ёю Марксавай дачкі Элеаноры.

Сам жа Энгельс пасля смерці Мэры Бёрнс не застаўся адзінокім мужчынам. Да яго перабралася жыць Лізі Бёрнс (1827—1878), сястра Мэры. З Лізі ён таксама абвянчаўся толькі перад самай яе смерцю. Калі памруць фрау Маркс (1881) і яе муж (1883), да адзінокага Энгельса перабярэцца і Ленхен Дэмут і будзе весці яго гаспадарку. Пахавалі яе ў адной магіле з Марксамі. Энгельс жа перад смерцю прызнаўся, што Генры Фрэдэрык Дэмут не ягоны сын.

Лізі Бёрнс, другая жонка Энгельса. Крыніца: wikimedia.commons

Нешчаслівы паўстанец, вымушаны камерсант

У 1845 годзе Энгельс, ужо аўтар заўважных прац пра становішча рабочага класа ў Англіі і «Накідаў да крытыкі палітычнай эканоміі», заявіў бацьку, што не хоча займацца камерцыяй. Яго ўсё больш і больш уцягваў вір грамадскіх падзей. Асабліва пасля таго, як у кантынентальнай Еўропе, у тым ліку ў Нямеччыне, у 1848-м выбухнула рэвалюцыя.

Маркс і Энгельс змагаліся з нямецкай рэакцыяй зброяй крытыкі (першы рэдагаваў «Новую Рэйнскую газету» (Neue Rheinische Zeitung), а другі быў яго намеснікам). Калі ж настаў час, зброю крытыкі Энгельс памяняў на крытыку зброяй. Увесну 1849-га ён браў чынны ўдзел у паўстанні рабочых і дробнай буржуазіі ў горадзе Эльберфельд у Рэйнскай правінцыі, а пасля яго паразы перабраўся ў Пфальц і далучыўся да пфальц-бадэнскіх паўстанцаў.

Паўстанцы і тут пацярпелі паразу, і ў ліпені 1849-га Энгельс мусіў падацца ў выгнанне. Праз Швейцарыю, Італію, Гібралтар ён прыехаў на радзіму сямейнага бізнэсу — у Англію. Кароткі час пажыў у Лондане, а пасля мусіў капітуляваць і, нягледзячы на былое абяцанне бацьку не займацца больш камерцыяй, пераехаў у Манчэстэр. Там ён 13 год служыў ў фірме «Эрмен і Энгельс», а ў 1864 годзе стаў яе саўладальнікам. Фірма ягоная была бавоўнапрадзільнай фабрыкай, якая купляла сыравіну, ткала з яе ніткі і прадавала гатовую прадукцыю ткацкім прадпрыемствам.

Нягледзячы на нежаданне Энгельса займацца камерцыяй, прадпрымальнікам ён быў, калі мусіў гэтым заняцца праз неабходнасць, спраўным і паспяховым. Матэрыяльна ў яго было ўсё вельмі добра. Грошай хапала і на ўтрыманне дома (з кухаркай і ахмістрыняй), і на вопратку ды абутак, і на курорты, і на памочнікаў, і на дабрачыннасць. 20 гадоў адпрацаваўшы на фабрыцы, ён пайшоў на «заслужаны адпачынак», і пасля да канца жыцця «адпачываў» яшчэ 25 гадоў. Ды і пасля сябе пакінуў на рахунку ў банку кругленькую суму.

А частку сваіх асабістых даходаў ён аддаваў Марксу, які, будучы геніяльным мысляром, у побыце быў вельмі непрактычны. Як сапраўдны ўнук габрэйскага рабіна, Маркс быў чалавекам кніжным. Паводле свайго інтэлектуальнага патэнцыялу ён мог стаць адвакатам, выкладчыкам ва ўніверсітэце, але яго вабілі толькі кнігі, жаданне вывучыць механізм капіталістычнай гаспадаркі. Гэтаму ён ахвотна аддаваў амаль увесь свой час, але не меў магчымасці і ўмення прадаць гэта за грошы. Пры гэтым меў сям’ю, у якой за 11 гадоў (1844—1855) нарадзілася шасцёра дзяцей (праўда, трое, у тым ліку абодва сыны, памерлі малымі). Таму бескарыслівая дапамога з боку заможнага сябра-аднадумца была вельмі дарэчнай. Ленін пісаў, што Маркс без фінансавай падтрымкі з боку Энгельса «не толькі не мог бы скончыць «Капітал», але і немінуча загінуў бы пад ціскам беднасці».

У Лондане

Амаль праз 20 год Энгельс пераехаў у Лондан. У ягоным доме на Regent’s Park Road пабывалі дзясяткі дзеячаў еўрапейскага сацыялістычнага і рабочага руху, пра што сёння нагадвае мемарыяльны знак. У Лондане і на курортах быў напісаны вядомы твор «Анты-Дзюрынг», на аснове якога пасля паўстала праца «Развіццё сацыялізму ад утопіі да навукі» — Маркс назаве яе ўводзінамі ў навуковы сацыялізм.

З-пад пяра Энгельса ў той час выйшлі таксама «Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы», «Людвіг Феербах і канец класічнай нямецкай філасофіі», «Замежная палітыка рускага царызму», «Да крытыкі сацыял-дэмакратычнай праграмы 1891 года», «Сацыялізм у Нямеччыне», «Да гісторыі першапачатковага хрысціянства» ды іншыя працы. Для тых, хто вывучае тэорыю сацыялізму, не менш каштоўнымі з’яўляюцца і яго шматлікія лісты.

У 1883 годзе, пасля смерці Маркса, Энгельс узяў на сябе абавязак адрэдагаваць першы том «Капіталу» па-англійску (выйшаў у 1887-м), расчытаць і падрыхтаваць да друку наступныя тамы гэтай фундаментальнай сябравай працы. Яго памочнікамі сталі нямецкія сацыял-дэмакраты Эдуард Бернштайн і Карл Каўцкі. У 1885 годзе выйшаў другі том «Капіталу», а ў 1894-м — трэці. Чацвёрты том — «Тэорыі дадатковай вартасці» — рыхтаваў да друку ўжо адзін Каўцкі.

Энгельс разам з Бернштайнам прыклаў нямала намаганняў, каб у сотыя ўгодкі Вялікай французскай рэвалюцыі, у 1889 годзе, у Парыжы быў праведзены міжнародны сацыялістычны кангрэс. Так фактычна быў заснаваны Сацыялістычны (Другі) Інтэрнацыянал. Аднак самому Энгельсу ўдалося ўдзельнічаць толькі ў Цюрыхскім кангрэсе ў 1893 годзе, які быў ужо трэцім па ліку. Прысутнічаць на папярэдніх яму не дазволілі як бягучыя неадкладныя справы, якія не лічыў магчымым кінуць (перадусім праца над дапрацоўкай «Капіталу»), так і праблемы са здароўем.

Сяброўскія пасядзелкі ў 1893-м, за два гады да смерці Энгельса. Злева ад пазнавальна барадатага Фрыдрыха сядзіць Клара Цэткін. Крыніца: wikimedia.commons

Па мерках таго часу, калі жыццё сярэднестатыстычнага мужчыны доўжылася каля 50 гадоў, Энгельс быў ужо вельмі пажылым чалавекам. Яму было за 70, і сілы пакідалі яго. З’явілася пухліна шыйных залозаў. Спадзеючыся на добрае ўздзеянне марскога паветра, палову чэрвеня і амаль увесь ліпень 1895 года ён правёў у Істбарне на ўзбярэжжы праліва Ла-Манш, але 24 ліпеня ў суправаджэнні аўстрыйскага сацыял-дэмакрата і лекара Віктара Адлера вярнуўся ў Лондан. Неўзабаве ў яго прапаў голас, а есці ён мог толькі вадкую ежу. 3 жніўня Энгельс страціў прытомнасць, а 5-га адышоў у вечнасць.

Сваім распарадчыкам яшчэ 14 лістапада 1894 года ён наказаў, каб цела яго «было крэміравана, а прах… быў апушчаны ў мора пры першай магчымасці».

На гэтым фотаздымку Энгельсу 71 год. Крыніца: wikimedia.commons

Ён любіў мора. Марское паветра бадзёрыла яго. У 67-гадовым узросце ён двойчы пераплыў на параходзе Атлантычны акіян і пісаў: «Я адчуваю сябе памаладзелым прынамсі гадоў на пяць». Ягоны прах апусцілі ў мора ў Істбарне за пяць міляў ад берага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Анатоль Сідарэвіч

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально? Пиши в наш Телеграм

Читайте еще
«Система обороны Великого Княжества Литовского в XVI-XVII веках». Публичная лекция Николая Волкова ВИДЕО
Березвечье. В месте, политом кровью тысяч жертв большевистских и нацистских режимов, и сегодня страдают невиновные люди
«Прыгнул с шестиметровой высоты». Как арестант смог убежать из Володарки — дерзкая история
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Комментарии
Хронологически Сначала новые Сначала популярные
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера
Политика и общество
Азаренок и Петровский: Нам нужно красно-коричневая Россия. Лишь бы не было войны — это лозунг для женщин 4
Немецкий министр заявила, что «не позволит Путину забрать Чехова»
Лукашенко: Наше участие в этой спецоперации мною определено давно 1
В воскресенье в Минске перекроют два проспекта. Смотрите, где нельзя будет проехать
Британская разведка рассказала о планах россиян по псевдореферендуму в Херсонской области
Катя Пытлева: У меня рак 9
Литва назвала количество белорусов с ВНЖ и рабочими визами. Цифру можно сравнить с целым городом
Обо всём понемногу
Рецепт на выходные. Фаршированные куриные грудки — новый подход к обычному ужину
Посмотрели, как белорусы спасаются от жары на озерах ФОТО
Выбрасываете хвостики от вишни и черешни? Вы больше не будете так делать
Рецепт на выходные. Картофельный гратен — простое блюдо для летнего ужина
Как спасать картошку от колорадских жуков? Вот несколько решений без капли химии 1
Как разморозить курицу и не отравиться?
Сколько женщин на этом рисунке? Мало кто знает ответ 2
Спорт
Участник Уимблдона забыл перед матчем ракетку. Заметил это только на корте
Белорусский футбольный тренер: Буду давать интервью только на украинском языке
Тренер прыгнула в бассейн и спасла синхронистку, которая потеряла сознание и начала тонуть ФОТО
Бывший тренер солигорского «Шахтера» возглавил клуб из Кривого Рога, где он сейчас воюет
На реабилитацию коммерческого директора «Крумкачоў» Юрия Турейко собрали более 10 тысяч рублей
Яхта «Беда» как символ футбольной сборной Беларуси — рассуждаем о перспективах команды
У коммерческого директора «Крумкачоў» прямо на матче случился инсульт. Собирают средства для реабилитации
Происшествия
Стали известны подробности инцидента с живым лебедем в багажнике авто. Живодеру грозит арест 2
Неопытный водитель протаранил здание в районе Комаровки
Неизвестный заталкивает живого лебедя в багажник авто на российских номерах ВИДЕО 5
В Минске столкнулись два «Лэнд Ровера»
На популярном в Египте курорте акула напала на женщину. Та погибла
ГПК: Два человека пытались незаконно попасть в Украину
В Минске мужчина напал на школьницу с шариковой ручкой
Полезная инфа
Жара в Беларуси ставит рекорды 1
1 июля жара сохранится, будет до +34°С
В среду по всей стране пройдут грозы и ливни
Жарко? Во вторник вообще до +36°С. Оранжевый уровень опасности
Здоровье
Домашние средства от солнечных ожогов — простые и эффективные. Сразу же уменьшат боль
В чем польза клубники и в каких объемах ее стоит есть
Страдаете от жары? Смотрите, как с ней справляются арабы
Плакать — полезно, но делайте это правильно
Беларуская мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by начал поддерживать белорусский язык на iOS— и Android-платформах
Программист из США о переходе на белорусский язык: Мне не нужно выбирать между деньгами и совестью
«У Слуцку ўсё па-людску». Местная журналистка рассказала, как перешла на белорусский язык и как на это реагируют случчане
Авто
Белорусы переключились на дорогие авто из Европы и США. Почему так?
Минчанин самостоятельно собрал Smart Brabus. Таких машин в Минске почти нет
МАЗ для «Ласкового мая». Как в Минске создали и утратили уникальный грузовик
«В Польше и Литве многие позиции стоят в два раза дешевле». Что происходит на рынке автозапчастей
Экономика
Хитрая схема с домашним телефоном, петарды, колхоз: топовые истории, кто как заработал первые в жизни деньги
Известный минский архитектор продает свою квартиру в центре Минска 1
Протесты в узбекистанском Каракалпакстане победили — регион не будут лишать прежней автономии
Товарооборот Беларуси со странами Евросоюза сократился на четверть
Мнения
Народ, «Наша Ніва» вновь открывает комменты. Вот почему и вот какие механизмы безопасности 16
В чем сегодня проявляется независимость Беларуси? На сколько она пошатнулась? Правильно ли говорить об оккупации? Спросили у политологов 3
Татьяна Гацура-Яворская: Вижу два травмированных народа 1
«…эсбэушные уши торчат». Как «СБ. Беларусь сегодня» не поняла, откуда у «Нашай Нівы» информация 4
История
«Система обороны Великого Княжества Литовского в XVI-XVII веках». Публичная лекция Николая Волкова ВИДЕО
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Березвечье. В месте, политом кровью тысяч жертв большевистских и нацистских режимов, и сегодня страдают невиновные люди
Что посмотреть на правом берегу Нёмана?
«Прыгнул с шестиметровой высоты». Как арестант смог убежать из Володарки — дерзкая история
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
Берлин: город, в котором убеждаешься, что никакие стены не вечны
Культура
«Человек против пчелы» — Роуэн Аткинсон пробует покорить Netflix, и выходит на самом деле смешно
40 дней без Янки Запрудника. Его семья благодарит всех, кто выразил сочувствие по поводу смерти
Умер уроженец Минска, создатель Чебурашки Леонид Шварцман. Ему был 101 год
В Копыси поставили памятник Купале авторства китайского скульптора. О сходстве можно спорить
В Варшаве пройдет фестиваль современной белорусской культуры «Гучна-фэст»
Художник создал пятиметровую «доску почета» с «покаяльными» видео белорусов — увиденное впечатляет
Белоруска из Сиэтла издала новый каталог белорусских традиционных костюмов. Посмотрите на эту красоту
Наука и технологии
Как обезопасить себя в VK, Facebook и «Одноклассниках» — подробный гайд
«Витязь» сделал зарядное устройство для электромобилей под китайский стандарт
Это изобретение позволит человечеству жить вечно. Рассказываем, как его построить
Мессенджером Telegram пользуются 700 миллионов человек
Telegram и не только — как правильно почистить мессенджеры, чтобы не попасть под репрессии. Подробный гайд
Эта иллюзия вынуждает вас думать, что вы входите в тоннель — проверьте сами!
«Чудо отечественного производства», показанное Лукашенко, оказалось американским продуктом
Любовь и секс
«Мне долго казалось, что у меня маленький. И вот что я придумал говорить, чтобы девушка не сбежала»
«Вместо партнера представляю другого человека. Почему?» Задаем неловкие вопросы о сексе
Правильный мужчина. Белорус-дальнобойщик стал звездой TikTok
«Иногда я представляю, как занимаюсь сексом и на меня кто-то смотрит»
Как привыкнуть к тому, что во время секса на тебя смотрит кошка? Продолжаем серию неловких интимных вопросов
Бывший муж Бритни Спирс пытался сорвать ее свадьбу
«У него ко мне, видимо, ничего не было. Просто секс». Истории того, как переезд повлиял на отношения между возлюбленными
В мире
Британская разведка рассказала о планах россиян по псевдореферендуму в Херсонской области
Куда поехать. Закопане и польские Татры — горы и сумасшедшие панорамы 1
Немецкий министр заявила, что «не позволит Путину забрать Чехова»
Литовские железнодорожники в официальном письме послали русских хакеров следом за русским кораблем
МИД Польши посоветовало своим гражданам избегать поездок в Беларусь по «безвизу» 1
Россия не может успокоиться, что борщ признали украинским. Глава МИД Латвии ответил МИД РФ на языке, который оно понимает
Власти Узбекистана задержали «организаторов» протестов и заподозрили внешнее вмешательство в Каракалпакстане
Главное
Россияне обстреляли Славянск, много убитых и раненых
Народ, «Наша Ніва» вновь открывает комменты. Вот почему и вот какие механизмы безопасности 16
Рецепт на выходные. Фаршированные куриные грудки — новый подход к обычному ужину
Выбрасываете хвостики от вишни и черешни? Вы больше не будете так делать
Стали известны подробности инцидента с живым лебедем в багажнике авто. Живодеру грозит арест 2
Шойгу доложил Путину о захвате Луганской области
ВСУ нанесли десятки ударов и уничтожили военную базу россиян в Мелитополе
Обо всем понемногу
Азаренок и Петровский: Нам нужно красно-коричневая Россия. Лишь бы не было войны — это лозунг для женщин 4
В чем сегодня проявляется независимость Беларуси? На сколько она пошатнулась? Правильно ли говорить об оккупации? Спросили у политологов 3
Известный минский архитектор продает свою квартиру в центре Минска 1
«Человек против пчелы» — Роуэн Аткинсон пробует покорить Netflix, и выходит на самом деле смешно
Фото / Видео
Художник создал пятиметровую «доску почета» с «покаяльными» видео белорусов — увиденное впечатляет
«Документы настоящие, но другого человека». 14 человек попали в тюрьмы из-за агента. Вот как он проник в «Рабочы рух»
Опрос
Самое читаемое
Выбрасываете хвостики от вишни и черешни? Вы больше не будете так делать
Стали известны подробности инцидента с живым лебедем в багажнике авто. Живодеру грозит арест 2
Лукашенко: Наше участие в этой спецоперации мною определено давно 1
Катя Пытлева: У меня рак 9
Известный минский архитектор продает свою квартиру в центре Минска 1
Популярное в соцсетях
«Моя твоя не розуміє». Непонимание украинцами белорусских реалий ошеломляет
«…эсбэушные уши торчат». Как «СБ. Беларусь сегодня» не поняла, откуда у «Нашай Нівы» информация 4
Доброволец Игорь «Янки» Номан: Если военнослужащие из Беларуси войдут в Украину, справиться с ними будет легче, чем с бурятами
Несокрушимая Литва. Как Вильнюс держит жесткий курс по отношению к Москве и получит самый современный завод полупроводников в Европе
CNN: Украина стала успешно применять системы HIMARS для атак на российские командные пункты 1
Горячие темы
Хитрая схема с домашним телефоном, петарды, колхоз: топовые истории, кто как заработал первые в жизни деньги
Лукашенко: Наше участие в этой спецоперации мною определено давно 1
Катя Пытлева: У меня рак 9
Олег Гайдукевич признался, что развелся с женой
«200 человек в листе ожидания». Архитектурная студия еще не доделала стильные домики на Браславах, а туда уже очередь — рассказываем, что за ажиотаж 1
Страдаете от жары? Смотрите, как с ней справляются арабы
Белоруска из Сиэтла издала новый каталог белорусских традиционных костюмов. Посмотрите на эту красоту
В доме для партийной элиты в центре Минска продают квартиру Притыцкого. Как там внутри и что по цене?
«Ленка, они меня убивают!» Политзаключенного Гундаря привели в суд в одних трусах и приковали к клетке
PDF версия
Календарь
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
пн вт ср чт пт сб вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версия для смартфонов
Новости Война Экономика Общество Обо всём Культура Наши партнёры
  • Экономика
  • Общество
  • Происшествия
  • В мире
  • Спорт
  • Авто
  • Мнения
  • От редакции
  • Война
  • Тесты
  • Здоровье
  • Недвижимость
  • Мода
  • Еда
  • Наука и технологии
  • Погода
  • Любовь и секс
  • История
  • Беларуская мова
  • Кино
  • Литература
  • Культура
Контакты
© Все права защищены. Использование платных материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных русскоязычных версий материалов запрещено без письменного разрешения. Использование бесплатных белорусскоязычных версий материалов разрешено при условии наличия активной гиперссылки на Nashaniva.com в первом абзаце.
Дизайн сайта — арт-студия PRAS
Наверх