Фота прэс-службы Масгарсуда

Фота прэс-службы Масгарсуда

Маскоўскі гарадскі суд прыгаварыў былога члена праўлення дзяржкарпарацыі «Інтэр РАТ» Карыну Цуркан да 15 гадоў калоніі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Малдовы. Такое рашэнне вынес суддзя Андрэй Сувораў, паведамляе РБК.

Цуркан арыштавалі ў чэрвені 2018 года пасля прынамсі трохгадовай аператыўнай распрацоўкі. Яе справа стала адной з самых гучных спраў аб шпіянажы ў Расіі за апошнія гады.

Дзяржабвінаваўца Барыс Лакціёнаў (які замяніў пракурора Амалію Устаеву, што пайшла ў адстаўку ў сярэдзіне працэсу) прасіў прызначыць Цуркан 18 гадоў калоніі — тэрмін, блізкі да максімальнага.

Адвакаты і сама Цуркан, якую ў пачатку 2020 года ненадоўга вызвалілі з-пад варты, сцвярджалі, што справа будуецца на фальшывых доказах і яна можа быць звязаная з канфліктам Цуркан з уладамі Прыднястроўя, з «рэйдарскім захопам» яе пасады або спробай спецслужбаў адвесці ўдар ад «сапраўднага» шпіёна.

Цуркан затрымалі ў чэрвені 2018 года. Паводле версіі ФСБ, з 2004 года яна працавала агентам малдоўскай разведкі. У 2015 годзе Цуркан нібыта перадала малдоўскім спецслужбам звесткі аб пастаўках электраэнэргіі з Расіі на тэрыторыю ДНР-ЛНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0