Магілёўскі рэгіён

Магілёўскі рэгіён

Гэта першы выпадак, пра які стала вядома СМІ — суд за перадрук з тэлеграм-канала, які ў Беларусі прызналі экстрэмісцкім, паведамляе Магілёўскі рэгіён.

На жыхарку Быхава склалі два пратаколы. Дэкрэтніца Вольга Пушкарова і не адмаўляла, што распаўсюдзіла свастыку і інфармацыю з забароненага ў Беларусі тэлеграм-канала. Аднак яна падкрэслівала, што яе мэтай не было распаўсюджванне нацысцкай сімволікі — проста лічбы рэпрэсаваных у Трэцім Рэйху і Рэспубліцы Беларусь яе ўразілі, і яна захацела падзяліцца імі з іншымі людзьмі, не звяртаючы ўвагі на сцяг нацысцкай Германіі, на фоне якога гэтыя лічбы былі размешчаныя.

Што тычыцца другога правапарушэння — рэпоста з таго самага канала, то, як адзначаў адвакат Пушкаровай Сяргей Карытка, тут негатыўную ролю адыграла недастатковая праца па інфармаванні грамадзян пра тое, што гэты телеграм-канал прызнаны экстрэмісцкім. Хоць, вядома, няведанне віны не вызваляе ад адказнасці. Абаронца таксама звярнуў увагу, што пасля таго, як Пушкарова даведалася пра незаконнасць сваіх дзеянняў, яна адразу ж выдаліла гэтую інфармацыю. Ён прасіў суд прызначыць яго кліентцы мінімальны штраф па абодвух артыкулах — ч. 1 арт. 17.10 і ч. 2 арт. 17.11 КаАП.

Улічваючы прызнанне віны падсуднай і наяўнасць у яе малалетняга дзіцяці, суддзя Жолудзеў аштрафаваў Вольгу Пушкарову на 15 базавых велічынь (410 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0