«Сёння пайшлі на навагодняе мерапрыемства для дзетак. Звычайнае, дзяржаўнае — без ніякіх там Зюзяў, калядоўшчыкаў і бел-чырвона-белых колераў, — піша вядомы педагог Віктар Малышчыц. — Нават на рускай мове было.

А там героі абмяркоўваюць колер Дзеда Мароза (бел-чырвона-белы), змагаюцца са злым Пацуком, памочніца галоўнай злачынкі ў якасці апошняга паратунку тэлефануе па нумары 2334 і кажа станоўчым персанажам: «Вы ж разумееце, чым гэта вам пагражае?»

А галоўная злачынка спачатку зачыняе межы сваёй краіны, а потым, калі гэта не дапамагло, спрабуе залагодзіць тых, хто прыйшоў яе прагнаць, просячы «перагарнуць гэтую старонку». Калі ж разумее, што такое не пракоціць, то са сваёй дачкой уцякае на верталёце.

Карацей, партызаны ў нас паўсюль», — жартуе Віктар Малышчыц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0