У аддзяленні рэанімацыі Наваполацкай бальніцы 28 снежня памёр былы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан», ветэран завода — 81-гадовы Сцяпан Емяльянчык. «Бацька перанёс каранавірус, але памёр ад праблем з сэрцам», - паведаміла Tut.by яго дачка.

— Бацька ляжаў у бальніцы месяц, а ўчора, 28 снежня, памёр. Спачатку захварэла на каранавірус я, потым — тата. Як нам паведамілі дактары, вірус ён ужо перанёс, аднак хвароба аслабіла сэрца, — распавяла дачка.

Сцяпан Мікалаевіч Емяльянчык працаваў на «Нафтане» да выхаду на пенсію па ўзросце.

 - Потым ён яшчэ працаваў да 75 гадоў у будаўнічай сферы, - дадала дачка. — Але нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак усё роўна працягваў дапамагаць людзям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0