Літоўская кампанія Orlen Lietuva, якая належыць польскаму нафтаваму канцэрну Orlen, распачала пастаўку прадукцыі ва Украіну праз Польшчу ў абыход Беларусі, піша ТАСС са спасылкай на інтэрнэт-партал Verslo zinios.

«Першая партыя нафтапрадуктаў ужо дастаўленая ўкраінскім партнёрам», — гаворыцца ў паведамленні. Orlen Lietuva адзначае, што маршрут праз Польшчу з'яўляецца альтэрнатывай транспартавання прадукцыі праз Беларусь.

Кампанія Orlen Lietuva кіруе адзіным у краінах Балтыі нафтаперапрацоўчым заводам у літоўскім горадзе Мажэйкяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?