Беларускія мытнікі спынілі ўвоз буйной партыі псіхатропных сродкаў: 182 кг псіхатропаў мелі намер перамясціць праз беларуска-польскую мяжу і схаваць іх у прамысловым вентылятары, паведамляе брэсцкая мытня.

Грузавік MAN ішоў з Сербіі праз пункт пропуску «Казловічы». 42-гадовы грамадзянін Сербіі, кіроўца аўтацягніка, падаў да мытнага афармлення дакументы на ўвоз партыі прамысловага абсталявання.

Мытнікі з памежнікамі, прасканаваўшы грузавік спецыяльным абсталяваннем, выявілі ў грузавым адсеку дадатковы груз.

Як вынік, у прамысловым вентылятары знайшлі 89 палімерных пакетаў з таблеткамі і парашком, а таксама два палімерныя мяхі з рэчывам светла-карычневага колеру. Службовы сабака сваёй рэакцыяй паказаў на магчымую наяўнасць у іх забароненых рэчываў.

Камітэт судовых экспертыз высветліў, што прадметы з'яўляюцца асабліва небяспечнымі псіхатропнымі рэчывамі трох відаў: МДМА, амфетамін і метамфетамін.

Агульная вага кантрабанды — амаль 182 кг: такой колькасці псіхатропаў хапіла б больш чым на 600 тысяч доз. А агульны кошт на чорным рынку дасягае больш за 3,5 млн даляраў.

Грамадзяніна Сербіі ўзялі пад варту, распачалі крымінальную справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?